свабода3

Акцыя: “Летняя спёка”!

Акцыя: “Летняя спёка”!
Ладзім вялікі распродаж на: http://halijafy.by/. Акрамя таго кнігі па акцыі можна набыць па адрасе: Кнігарня “Галіяфы”, Няміга, 3, бокс 47 (з 11:00 да 20:00 штодня)! Такія акцыі ад выдавецтваў робяцца ў розных краінах. Мы таксама вырашылі працягнуць кніжную традыцыю.

Акцыя праходзіць з 15 да 22 ліпеня ўключна. Мы сфармавалі 53 пары; з іх 6 – для аматараў гістарычнай літаратуры, 9 – для дзяцей і падлеткаў, 24 – для аматараў прозы і нон-фікшн, 14 – для аматараў паэзіі. Другая кніга ў кожнай пары каштуе 2,00 рублі.
Мы спадзяемся, што кнігі нашага выдавецтва парадуюць вас добрым настроем!

свабода3

Міхаэль Кёльмаер "Дзяўчынка з напарсткам"

"Дзяўчынка з напарсткам" – гэта гісторыя пра складанае жыццё вачыма шасцігадовай дзяўчынкі. Гісторыя яе пошукаў свайго месца ў невядомым горадзе.У цэнтры ўвагі Міхаэля Кёльмаера такія базавыя тэмы, як цялеснасць, мова, повязі між людзьмі. "Дзяўчынка з напарсткам" – гэта аповед не толькі пра жыццё на задворках грамадства, але і пра чалавечае быццё наагул.Пераклад з нямецкай Iryna HerasimovichФотаздымак аўтара: Peter-Andreas Hassiepen, 2009Раман Міхаэля Кёльмаера "Дзяўчынка з напарсткам" ёсць тут: http://halijafy.by/krama/kyolmaer-m-dzyauchyna-z-naparstkam/
"Дзяўчынка з напарсткам" – гэта гісторыя пра складанае жыццё вачыма шасцігадовай дзяўчынкі. Гісторыя яе пошукаў свайго месца ў невядомым горадзе.У цэнтры ўвагі Міхаэля Кёльмаера такія базавыя тэмы, як цялеснасць, мова, повязі між людзьмі. "Дзяўчынка з напарсткам" – гэта аповед не толькі пра жыццё на задворках грамадства, але і пра чалавечае быццё наагул.Пераклад з нямецкай Iryna HerasimovichФотаздымак аўтара: Peter-Andreas Hassiepen, 2009Раман Міхаэля Кёльмаера "Дзяўчынка з напарсткам" ёсць тут: http://halijafy.by/krama/kyolmaer-m-dzyauchyna-z-naparstkam/


свабода3

(no subject)

3 красавіка

19:00

Альгерд Бахарэвіч і Вільгельм Гаўф запрашаюць паважаных чытачоў далучыцца да атмасферы містычнай гісторыі.

Увазе наведніка будзе прапанавана дыскусія вакол казкі Вільгельма Гаўфа і постмадэрністскага рамана Альгерда
Бахарэвіча.

Што аб'ядноўвае гэтыя творы:
халоднае сэрца
ці
гарачая галава?

Прыходзьце і дазнайцеся самі!

Уваход вольны!

Кнігарня "Галіяфы", Валгаградская, 6



baharevich
свабода3

(no subject)

18 сакавіка еду ў Базэль на прэзентацыю рамана "Замак пабудаваны з крапівы", які выйшаў у перакладзе на нямецкую. Доўгачаканая падзея.

"Martina Jakobson:

Gerade erschienen bei luxbooks in meiner Übersetzung aus dem Weissrussischen: Zmicier Vishnious Roman "Das Brennesselhaus". Buchvernissage mit dem Autor ist am 21. März im Philosophicum Basel."



http://luxbooks.de/buecher/zimcier-vishnioudas-brennesselhaus

свабода3

(no subject)

Выдавецтва “Галіяфы” запрашае на прэзентацыю чацвёртага нумара альманаха актуальнай літаратуры “Тэксты”, якая адбудзецца ў чацвер 31 кастрычніка ў “Галерэі Ў”.

Пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску

У беларускай культурнай прасторы альманах “Тэксты” займае паважнае месца, бо з нумара ў нумар друкуе якасную літаратурную крытыку, новую беларускую прозу і паэзію, адметныя творы замежных аўтараў. У наступным годзе альманах адзначыць сваё дзесяцігоддзе.

10 цікавостак чацвёртага нумара “ТЭКСТАЎ”:
- На вокладцы змешчаная графіка вядомага мастака, майстра эксперыментальнага мастацтва Алеся РОДЗІНА.
- Віктар ЖЫБУЛЬ нарэшце наважыўся друкаваць свой “Дзённік бумбамлітаўца”, дзе піша пра сяброў легендарнага руху.
- Перакладныя ТЭКСТЫ выбітных пісьменнікаў: Рышарда КАПУСЦІНСКАГА, Сяргея ЖАДАНА, Монікі РЫНК і Вадзіма МЕСЯЦА.
- Дэбютная публікацыя сямігадовага Кастуся ЖЫБУЛЯ. Тыя, хто прачытаюць новага паэта, будуць загіпнатызаваныя нязвыклай паэтыкай яго вершаў.
- Новыя празаічныя творы Іллі СІНА “Чужыя гісторыі” і Змітра ВІШНЁВА “Парады ад капітана Дуліна для дзяцей пасля 18 гадоў”, а таксама аповед Аляксея ХАРУЖКІ “Чалавек, які чакае”. У сваіх празаічных карацельках Сяргей СЫС будзе вашым экскурсаводам на Лысую Гару.
- У нумары шмат матэрыялаў, звязаных з творчасцю Марыі Мартысевіч: “WOMEN’s CLUB” – серыя вершаў паэткі – і, так бы мовіць, fight club: Георгій БАРТАШ і Зміцер СЕРАБРАКОЎ працягваюць дыскусію пра паэзію аўтаркі.
- Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца ў інтэрв’ю з Юрыем СТАНКЕВІЧАМ - аналізуем сучасны літаратурны працэс у гутарках з яго галоўнымі героямі ў новай рубрыцы “Акварыум”.
- “Толькі гэтага бракавала дону Джавані!” Лада АЛЕЙНІК аналізуе “неідэальную мову” рамана Юліі Шаровай, сёлетняй лаўрэаткі прэміі “Дэбют” беларускага ПЭН-цэнтра.
- І пра ідэальную мову - пазнавальны “Расейска-беларускі слоўнічак” Юрася ПАЦЮПЫ, вядомага даследчыка праблемаў эстэтыкі і культуры мовы
- “Гамбурскі рахунак Бахарэвіча” ў крытычным артыкуле Сяргея КАВАЛЁВА
У прэзентацыі бяруць удзел: Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус, Сяргей Сыс, Зміцер Вішнёў, Юрый Станкевіч, Аляксей Харужка, Кастусь Жыбуль, Георгій Барташ, Віктар Жыбуль, Вера Бурлак, Арцём Кавалеўскі, Зміцер Серабракоў, Юрый Пацюпа, Кацярына Шчасная, Яўген Салейчук, Алесь Родзін.
Музыка: Шоу барабанаў «Afrekete» (на базе школы этнічных барабанаў «Tekadum»)
Перформанс: Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk (Ілля Сін, Павал Вайніцкі, Яўген Рагозін), Geotrupidae (My head is too big)
Адрас: Мінск, Галерэя «Ў» (пр-т. Незалежнасці, 37А).
Пачатак а 19-й гадзіне, уваход вольны.

texty_4_2_preview
свабода3

НА ПРАЦУ -- У "ГАЛІЯФЫ"

Выдавецтва "Галіяфы" запрашае на працу гандляроў кніжнай прадукцыі. Праца пазменная, аклад + прэміяльныя.

Ад спашукальнікаў чакаецца валоданне беларускай мовай, цікавасць да літаратуры, камунікабельнасць. Дасылайце свае рэзюмэ:

galiafy13@gmail.com

upimg1
свабода3

ЗАСТАЛОСЯ НЕКАЛЬКІ ДЗЁН!!!

http://galiafy.by/reitankon/

Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтэна, Міжнародны фэстываль саверсізму і ігдрасілізму “ДАХ”, выдавецтва “Галіяфы”, рэдакцыя альманаха “Тэксты” абвяшчаюць пра пачатак прыему твораў на конкурс гістарычнай прозы імя Тадэвуша Рэйтэна.

На конкурс прымаюцца празаічныя творы (раман, апавяданне, эсэй, замалёўка і г.д), п’есы, навукова-папулярныя артыкулы на гістарычную тэму.


Разглядаюцца тэксты на беларускай мове, якія раней не друкаваліся.

Асаблівая ўвага будзе нададзеная творам, прысвечаным Тадэвушу Рэйтэну.

Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, даследчыкі, літаратурныя крытыкі, журналісты.

Журы конкурса:

Зміцер Юркевіч;
Зміцер Вішнёў;
Міхаіл Галдзянкоў;
Ілля Сін;
Уладзімер Арлоў;

Тэксты на конкурс можна дасылаць да 1 верасня 2013 на адрас galiafy13@gmail.com, пазначыўшы тэмай ліста “Конкурс”. У лісце мусіць быць інфармацыя пра ўдзельніка конкурса: імя, прозвішча, кантактны нумар тэлефона, e-mail.

Па выніках літаратурнага конкурсу пройдзе вечарына ўзнагароджання, творы пераможцаў будуць надрукаваныя ў альманаху “Тэксты”. Найлепшыя творы, дасланыя на конкурс, могуць выйсці асобнай кнігай.

Plakat_Rejtan
свабода3

Новыя “ТЭКСТЫ” № 4 выйшлі ў выдавецтве “ГАЛІЯФЫ”!

texty_4_2_preview

Новыя “ТЭКСТЫ” № 4 выйшлі ў выдавецтве “ГАЛІЯФЫ”! Яны дакладна ёсць ў наступных кнігарнях:

“Веды” (Мінск, вул. К. Маркса, 36)
“Акадэмічная кніга” (Мінск, пр-т Незалежнасці, 72)
“Кнігі & кніжачкі” (Мінск, пр-т Незалежнасці, 14)
“Кніжны салон” (Мінск, вул. Калініна, 5)
“Цэнтральная кніжная крама” (Мінск, пр-т Незалежнасці, 19)
“логвінаЎ” (Мінск, пр-т, Незалежнасці, 37а)

(Таксама пытайцеся пра “ТЭКСТЫ” у іншых кнігарнях “Белкнігі” па ўсёй краіне)


10 цікавостак новых “ТЭКСТАЎ”:

1. На 1-й старонцы вокладкі змешчаная графічная праца Алеся РОДЗІНА.

2. Віктар ЖЫБУЛЬ нарэшце наважыўся друкаваць свой “Дзённік бумбамлітаўца”, дзе піша пра сяброў легендарнага руху.

3. Перакладныя ТЭКСТЫ выбітных пісьменнікаў Рышарда КАПУСЦІНСКАГА і Сяргея ЖАДАНА.

4. Дэбютная публікацыя сямігадовага Кастуся ЖЫБУЛЯ. Тыя, хто прачытаюць новага паэта, будуць загіпнатызаваныя нязвыклай паэтыкай яго вершаў.

5. а) Новыя празаічныя творы Іллі СІНА “Чужыя гісторыі” і Змітра ВІШНЁВА “Парады ад капітана Дуліна для дзяцей пасля 18 гадоў”. б) У празаічных карацельках Сяргей СЫС будзе вашым экскурсаводам на Лысую Гару. в) Аповед Аляксея ХАРУЖКІ “Чалавек, які чакае”.

6. У нумары шмат матэрыялаў, звязаных з творчасцю Марыі Мартысевіч: “WOMEN’s CLUB” – серыя вершаў паэткі – і, так бы мовіць, fight club: Георгій БАРТАШ і Зміцер СЕРАБРАКОЎ працягваюць дыскусію пра паэзію аўтаркі.

7. Самая спрэчная тэма года – літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца - ў інтэрв’ю з Юрыем СТАНКЕВІЧАМ. (Аналізуем сучасны літаратурны працэс у гутарках з яго галоўнымі героямі ў новай рубрыцы “Акварыум”)

8. “Толькі гэтага бракавала дону Джавані!” Лада АЛЕЙНІК аналізуе “неідэальную мову” рамана Юліі Шаровай, сёлетняй лаўрэаткі прэміі “Дэбют” беларускага ПЭН-цэнтра.

9. І пра ідэальную мову - пазнавальны “Расейска-беларускі слоўнічак” Юрася ПАЦЮПЫ, вядомага даследчыка праблемаў эстэтыкі і культуры мовы

10. “Гамбурскі рахунак Бахарэвіча” ў крытычным артыкуле Сяргея КАВАЛЁВА.
свабода3

ЗАМАК

свабода3

НОВЫ НУМАР "ТЭКСТАЎ" СЁННЯ ПАЙШОЎ НА КАРЭКТУРУ

ТЭКСТЫ
Альманах нумар чатыры

МІНСК
“ГАЛІЯФЫ”
2013




ЗМЕСТ

Зміцер ВІШНЁЎ Некалькі словаў пра звяругу
Вадзім МЕСЯЦ Свята непаслухмянасці

(быць)

Ілля СІН Чужыя гісторыі
Зміцер ВІШНЁЎ Парады ад капітана Дуліна для дзяцей
пасля 18 гадоў (фрагменты з рамана)
Сяргей СЫС Жывы часопіс Retshyza (фрагменты)
Кастусь ЖЫБУЛЬ Дарога дагары нагамі
Марыя МАРТЫСЕВІЧ WOMEN's CLUB

(пераклады)

Рышард КАПУСЦІНСКІ Яшчэ адзін дзень жыцця (фрагмент з кнігі)
Моніка РЫНК Знясіленыя канцэпты: каханне
Сяргей ЖАДАН І мама хавала гэта ў валасах (фрагмент з аповесці)

(тэорыя)

Ірына ШАЎЛЯКОВА (вы)творчыя бітвы ў кумірні
Віктар ЖЫБУЛЬ У горадзе салодкіх бэраў: слуцкі перыяд жыцця і творчасці Паўлюка Шукайлы
Юр ПАЦЮПА Два пераклады (Матар’ялы да расейска-беларускага слоўніка)

(крытыка)

Лада АЛЕЙНІК МІЛАЕ ПЛЯВУЗГАННЕ НА НЕІДЭАЛЬНАЙ МОВЕ: раман Юліі Шаровай “DON GIOVANNI, або ПАМІЛАВАНЫ СВАВОЛЬНІК”
Сяргей КАВАЛЁЎ Непераможны школьны дыскурс: “Гамбурскі рахунак Бахарэвіча”

(“”бум-бам-літ””)

Віктар ЖЫБУЛЬ Дзённікі (1997)

(акцыя)

Марыя ДУБРОЎСКАЯ Alter ipse «на мяжы няпэўнай сноў і слоў» [Ігар + Арцём]

(нетутэйшыя)

ДЖЭЦІ Здарэнне з Нестарам, або Нехта

(акварыум)

Марыя ДУБРОЎСКАЯ У “пясочніцы”

(tabula rasa)

Аляксей ХАРУЖКА Чалавек, які чакае
Кацярына ШЧАСНАЯ Вершы
Алена ЛЕРНОВА Вершы

(беларушчына)

Георгій БАРТАШ Дэмагагічныя прыёмы ў артыкуле М. Южыка “Тэхналогія паэтычнага вычування”

Der SKEPTIKER Пра белае, пушыстае, трансцэндэнтнае…

тэксты_2